Уезд замежных грамадзян у Грузію ў сувязі з COVID-19
Правілы ўезду замежных грамадзян у Грузію
З 1 сакавіка 2022 года праз паветраныя, наземныя і марскія пункты пропуску замежныя грамадзяне, якія едуць з любой краіны, могуць уехаць у Грузію пры прад'яўленні наступных медыцынскіх дакументаў:
• Пасведчанне аб вакцынацыі, якое пацвярджае праходжанне поўнага курса (дзве дозы, адна доза ў выпадку Johnson & Johnson) любой вакцынацыі ад COVID-19
(павінна быць на грузінскай, англійскай ці рускай мовах);
альбо
• Адмоўны ПЦР-тэст, зроблены за апошнія 72 гадзіны да прыбыцця ў Грузію. ПЦР тэст павінен быць на грузінскай, англійскай ці рускай мовах.
Грамадзяне ва ўзросце да 10 гадоў (незалежна ад нацыянальнасці) вызваляюцца ад абавязку прад'яўлення ПЦР-тэсту.