Дарожны збор у Рэспубліцы Беларусь
BelToll — гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2013 года. Сістэма заснавана на выкарыстанні добра зарэкамендаванай сябе ва ўсім свеце тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Дадзеная тэхналогія дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору аплаты.
Над палатном дарог, якія ўваходзяць у сістэму BelToll размяшчаюцца металічныя парталы збору платы, абсталяваныя прыёмаперадатчыкам, якія забяспечваюць абмен інфармацыяй з бартавой прыладай, устаноўленай на лабавым шкле транспартнага сродку.
Прамая сувязь паміж бартавой прыладай у аўтамабілі і парталам збору платы забяспечвае цалкам аўтаматычны разлік сумы аплаты за праезд па вызначаным участку платнай дарогі, калі транспартны сродак праходзіць пад парталам збору платы.
Пры праходжанні транспартных сродкаў праз парталы збору платы, сістэма аўтаматычна спісвае сродкі з рахунку бартавой прылады, які ствараецца пры рэгістрацыі карыстальніка ў сістэме.
Няма неабходнасці зніжаць хуткасць ці выбіраць пэўную паласу руху пры праездзе праз парталы збору платы. Дзякуючы выкарыстанню гэтай сістэмы ўсім карыстальнікам дарогі забяспечваецца бесперапынны шматпалосны дарожны рух!
Транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, зарэгістраваныя ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія), вызваленыя ад платы за праезд.
Праезд па платных аўтамабільных дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll абавязаны аплачваць кіроўцы, якія кіруюць наступнымі відамі транспартных сродкаў:
механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т.;
механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т, зарэгістраваныя за межамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Вэб-сайт: http://beltoll.by/
Інфалінія: + 375 172 798-798
Е-mail: info@beltoll.by
