:

Частыя пытаннi

Атрыманне дакументаў пры нараджэнні дзіцяці на тэрыторыі Грузіі.

Нараджэнне дзіцяці можа быць зарэгістравана у Пасольстве, а можа быць зарэгістравана ў Доме юстыцыі Грузіі. Калі Вы плануеце далейшае пражыванне ў Грузіі, то зручней выкарыстоўваць пасведчанне, выдадзенае мясцовым органам. На такое пасведчанне аб нараджэнні трэба паставіць апастыль і зрабіць пераклад на рускую мову, што можна зрабіць у тым самым Доме юстыцыі Грузіі. Такі дакумент з апастылем і перакладам будзе сапраўдны ў Беларусі і іншых краінах.

Па спасылцы даступная інфармацыя аб выдачы пасведчання аб нараджэнні ў Пасольстве..

Першасны пашпарт дзіцяці можа быць атрыманы толькі ў Беларусі па месцы рэгістрацыі маці.
Для выезду дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь вам неабходна будзе аформіць у Пасольстве сведчанне на вяртанне..
Законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе ў Пасольства наступныя дакументы:
• заяву на выдачу пасведчання;
• пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
• пасведчанне аб нараджэнні — для непаўналетняга, які нарадзіўся за межамі Рэспублікі Беларусь (легалізаванае і пераведзенае ва ўстаноўленым парадку);
• дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм (адным лістом);
Адзін з бацькоў дзіцяці можа зрабіць для яго пашпарт у Рэспубліцы Беларусь без вывазу дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці