Аб'яднання беларусаў Грузіі
У Грузіі пражывае больш за 12 000 беларусаў. А дыяспаральных аб'яднанняў толькі дзве.
Першай арганізацыяй беларусаў стала Аб’яднанне беларусаў Грузіі «Беларускія сябры», створанае яшчэ ў 2010 годзе. З моманту заснавання і да сённяшняга дня арганізацыю ўзначальвае Аляксандр Жыляеў.

З 2024 года дзейнасць арганізацыі значна актывізавалася. Прадстаўнікі беларускай дыяспары прымаюць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных Пасольствам у рамках культурнага супрацоўніцтва, папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны, а таксама ў патрыятычных акцыях, ініцыяваных рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь. У 2024 і 2025 гадах Аляксандр Жыляеў двойчы ўдзельнічаў у пасяджэннях Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У сакавіку 2026 года ў горадзе Батумі была створана і зарэгістравана яшчэ адна беларуская арганізацыя — «Асацыяцыя беларусаў Батумі». Кіраўнік арганізацыі — Вераніка Чычко.

Далучыцца да арганізацый, а таксама сачыць за навінамі можна праз тэлеграм-канал «Беларусь—Грузія».
Далучайцеся!