:

Дзеючыя пагаднення аб лібералізацыі гандлёвых рэжымаў Грузіі

Дзеючыя пагадненні аб лібералізацыі гандлёвых рэжымаў Грузіі 

Па колькасці дзеючых пагадненняў аб свабодным гандлі Грузія адносіцца да ліку найбольш адкрытых эканомік рэгіёну. У цяперашні час Грузія мае рэжым свабоднага гандлю з 46 краінамі. 

Ключавым напрамкам гандлёвай лібералізацыі з'яўляецца пагадненне з Еўрапейскім Саюзам. Пагадненне аб асацыяцыі паміж Грузіяй і ЕС, якое ўключае пагадненне аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю, было падпісана 27 чэрвеня 2014 г. Гандлёвая частка пагаднення прымяняецца з 1 верасня 2014 г., а пагадненне ў поўным аб'ёме ўступіла ў сілу ў ліпені 2016 г. Рэжым свабоднага гандлю распаўсюджваецца на 27 дзяржаў — членаў Еўрапейскага Саюза.

Акрамя таго, Грузія мае рэжым свабоднага гандлю з шэрагам дзяржаў СНД і постсавецкай прасторы, уключаючы Беларусь, Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан і Украіну. У гандлі з краінамі СНД, за выключэннем Узбекістана і Расійскай Федэрацыі, прымяняюцца правілы вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаныя рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 30 лістапада 2000 г. У гандлі з Узбекістанам прымяняюцца правілы паходжання тавараў, зацверджаныя рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 24 верасня 1993 г. У гандлі з Расійскай Федэрацыяй прымяняюцца крытэрыі, вызначаныя Пагадненнем аб свабодным гандлі паміж Грузіяй і Расійскай Федэрацыяй.

Таксама Грузія мае пагадненне аб свабодным гандлі з дзяржавамі Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю — Нарвегіяй, Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Швейцарыяй. Пагадненне было падпісана 27 чэрвеня 2016 г. і ўступала ў сілу паэтапна: для Ісландыі і Нарвегіі — з верасня 2017 г., для Швейцарыі і Ліхтэнштэйна — з 1 мая 2018 г.

Асобныя пагадненні аб свабодным гандлі дзейнічаюць з Турцыяй, Кітайскай Народнай Рэспублікай, Ганконгам — спецыяльным адміністрацыйным раёнам КНР, Вялікабрытаніяй і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Пагадненне з Кітаем было падпісана 13 мая 2017 г. і ўступіла ў сілу 1 студзеня 2018 г. Пагадненне з Ганконгам падпісана 28 чэрвеня 2018 г. і ўступіла ў сілу 13 лютага 2019 г. Пагадненне аб стратэгічным партнёрстве і супрацоўніцтве з Вялікабрытаніяй падпісана 21 кастрычніка 2019 г. Пагадненне аб усёабдымным эканамічным партнёрстве з ААЭ падпісана 10 кастрычніка 2023 г. і дзейнічае з 27 чэрвеня 2024 г. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці