:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй захоўвае канструктыўны і ўзаемавыгадны характар, ахопліваючы шырокае кола напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Важным механізмам каардынацыі сумеснай работы з'яўляецца Міжурадавая Беларуска-Грузінская камісія па эканамічнаму супрацоўніцтву. 17 сакавіка 2026 г. у г.Тбілісі адбылося 7-е пасяджэнне Камісіі, падчас якога бакі разгледзелі пытанні нарошчвання ўзаемнага гандлю, развіцця прамысловай кааперацыі, а таксама супрацоўніцтва ў сферах транспарту, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, грамадзянскай авіяцыі і турызму. Па выніках паседжання быў падпісаны адпаведны пратакол.

Асобным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца супрацоўніцтва ў сферы транспарту. 28–29 мая 2026 года адбылося пасяджэнне Беларуска-Грузінскай сумеснай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах. У ходзе пасяджэння профільныя ведамствы абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб стане рынку міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама падпісалі Пратакол пасяджэння Камісіі. Дакументам узгоднена павелічэнне канчатковых квот дазволаў на выкананне грузавых і пасажырскіх перавозак у міжнародных аўтамабільных зносінах на 2026 год.

У Грузіі сфарміравана практычная аснова для прасоўвання, рэалізацыі і сэрвіснага суправаджэння беларускай прадукцыі. У краіне дзейнічаюць цэнтр продажу і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ААТ «МТЗ», ААТ «БЗТДіА», а таксама ААТ «Гомсельмаш».

Беларуская харчовая прадукцыя прадстаўлена ў спецыялізаваных магазінах беларускіх прадуктаў харчавання «Беларускі Дом», «Белмарт» і «Bulbaland» у гг. Тбілісі, Батумі, Зугдзідзі, Поці, Кутаісі, Горы і Тэлаві, а таксама ў магазінах грузінскіх гандлёвых сетак.

Кроме того, в г.Тбилиси функционируют фирменные магазины ЗАО «Пинскдрев», СООО «Марк Формэль» и ЗАО «Милавица». В г.Батуми представлены магазины СООО «Марк Формэль» и ОАО «Красный пищевик».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці