Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі
Рагашчук Мікалай Міхайлавіч
Нарадзіўся 22 красавіка 1979 г.
Адукацыя вышэйшая: скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
На дзяржаўнай службе з 2003 года.
2003 – 2013 гг. праца на розных пасадах у Брэсцкім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці;
2013 – 2016 гг. намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці;
2016 – 2018 гг. старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
2018 – 2021 гг. намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;
2021 – 2022 гг. памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці;
2022 – 2025 гг. намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
22 мая 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі.
Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа. Валодае англійскай мовай.
Жанаты, мае 2 дзяцей.