:

Аб урачыстым адкрыцці офіса Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Телаві

06.03.2024 г.

5 сакавіка 2024 года ў г.Тэлаві, Грузія, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця офіса Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь з консульскай акругай рэгёна Кахеція Іраклія Шыашвілі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Ліс А.В., супрацоўнікі Пасольства, прадстаўнікі палітычных і дзелавых колаў, СМІ і рэгіянальных грамадскіх арганізацый.

Падчас адкрыцця офіса Ганаровага консула Іраклію Шыашвілі ўручаны консульскі патэнт, беларуская атрыбутыка, памятныя сувеніры.

Прадстаўляючы Іраклія Шыашвілі на пасадзе Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь, Пасол Ліс А.В. выказаў упэўненасць ва плённай дзейнасці І.Шыашвілі на ўмацаванне і развіццё беларуска-грузінскага супрацоўніцтва ў экнамічнай і гуманітарнай накірунках, асабліва адзначыўшы важнасць аказання своечасовай дапамогі беларускім грамадзянам на тэрыторыі Грузіі, пажадаў поспехаў у рэалізацыі ўскладзеных на яго абавязкаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці