:

17 верасня — Дзень народнага адзінства

16.09.2022 г.

17 верасня — Дзень народнага адзінства (Дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь).

17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Уз'яднанне беларускага народа ў 1939 годзе стала найважнейшай падзеяй у яго лёсе. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці пераканаўча сведчыць: суверэнітэт беларусаў літаральна выпакутаваны, заваяваны коштам жыццяў мільёнаў людзей. Выпрабоўваючы ва ўсе перыяды свайго існавання наймацнейшы знешні ўплыў, беларускі народ здолеў захаваць сваю ўнікальную ідэнтычнасць і пабудаваць уласную дзяржаву.

Падрабязней аб уз'яднанні тэрыторый і народа Беларусі, героях міжваеннага часу і жыцці беларусаў па абодва бакі мяжы ў спецыяльным праекце «Беларусь сёння»:

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці