:

22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

22.06.2022 г.

22 чэрвеня 1941 года — адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі, пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня аб'яўлена Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Наступствы Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі аказаліся надзвычай цяжкімі. Беларусы — адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. У беларускай зямлі рэшткі мільёнаў людзей, якія не толькі загінулі на полі бітваў, але і метадычна, спакойна забітых падчас генацыду мірнага насельніцтва. Лічба 2,2 млн. чалавек, шматлікімі даследнікамі лічыцца прыніжанай. Згодна з іншымі падлікамі, загінула да трэці жыхароў Беларусі.

Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 г. узбуджана і цяпер расследуецца крымінальная справа па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У генацыдзе мірнага насельніцтва бралі ўдзел не толькі нямецка-фашысцкія захопнікі, але і іх еўрапейскія саюзнікі з Італіі, Румыніі, Венгрыі, Францыі, Славакіі і Фінляндыі, а таксама саўдзельнікі з ліку ўкраінскіх, польскіх, літоўскіх, латвійскіх, эстонскіх і іншых калабарацыянісцкіх і нацыянал фарміраванняў. У ходзе расследавання справы ўстаноўлены шматлікія факты масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі і калабарацыяністамі грамадзянскага насельніцтва БССР, якое ажыццяўлялася самымі варварскімі метадамі і сродкамі — расстрэлы, шыбеніцы, газавыя камеры, спальванне, голад, холад, невыносная фізічная праца і інш. На тэрыторыі БССР захопнікамі было створана 260 месцаў прымусовага ўтрымання і знішчэння насельніцтва, іх філіялаў і аддзяленняў, у тым ліку канцэнтрацыйныя лагеры — месцы зняволення і фізічнага знішчэння людзей па палітычных, расавых, рэлігійных і іншых прыкметах.

Самым вялікім не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай тэрыторыі з'яўляўся лагер смерці «Трасцянец», дзе загінула больш за 206 500 чалавек. Па колькасці знішчаных у ім людзей ён стаіць у адным шэрагу з такімі лагерамі, як Аўшвіц (Асвенцым), Майданак і Трэблінка.

Нацысты з першых дзён акупацыі разгарнулі на беларускай зямлі карныя аперацыі як адну з асноўных форм праявы генацыду савецкіх грамадзян. Найбольш маштабнай і крывавай карнай аперацыяй на тэрыторыі Беларусі ў пачатку вайны была акцыя «Прыпяцкія балоты». За перыяд правядзення гэтай аперацыі з 19 ліпеня да 31 жніўня 1941 г. карнікамі са 162-й і 252-й пяхотных дывізій, 1-й кавалерыйскай брыгады СС было спалена 18 вёсак і знішчана 13788 чалавек.

На захопленай тэрыторыі БССР фашысты ўсталявалі так званы «новы парадак» — жорсткі каланіяльны рэжым беззаконня, гвалту, рабавання і крывавага тэрору. За 1941–1944 г. акупанты правялі на тэрыторыі Беларусі больш за 140 буйных карных аперацый. За перыяд 1941-1944 гг. захопнікі знішчылі каля 9200 сёл і вёсак рэспублікі, з іх 5295 падзялілі лёс Хатыні — былі знішчаны разам з усім ці часткай насельніцтва. Са спаленых вёсак 186 так і не адрадзіліся.

Па дадзеных СНК БССР з Беларусі ў Нямеччыну было сагнана 399 474 чалавекі. За гады вайны рэспубліка страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.

Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, з іх 446 былі ўдастоены вышэйшай узнагароды краіны — звання Героя Савецкага Саюза, а чацвёра — двойчы. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. За гады вайны больш за 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі.

За праяўленыя масавыя гераізм і мужнасць у барацьбе супраць агрэсараў, сталіцы Беларусі гораду Мінску ў ліку 12 гарадоў былога Савецкага Саюза было прысвоена ганаровае званне горада-героя. Званне крэпасці-героя атрымала Брэсцкая крэпасць. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці