:

Аб рабочым візіце Пасла А.Ліса ў Кахэцію

06.06.2022 г.

6 чэрвеня 2022 года адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Грузіі Анатоля Ліса ў Кахэцію. У рамках візіту праведзены шэраг сустрэч і перагавораў па пытаннях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена актывізацыі паставак у Рэспубліку Беларусь він і каньякоў грузінскай вытворчасці. Беларусь традыцыйна ўваходзіць у топ 5 найбуйнейшых пакупнікоў грузінскіх напояў: у 2021 годзе ў нашу краіну было пастаўлена моцных спіртных напояў — на 8,1 млн. долараў, він вінаградных — на 11 млн. долараў і мінеральных вод — на 9,4 млн. долараў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці