:

Экстраная дапамога

Тэлефон Консула: 995 32 223 41 25

Тэлефон дзяжурнага Пасольства (у выходныя і святочныя дні з 10.00 да 19.00): 995 511 143 080

Выязджаючы за мяжу

Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, якая дазваляе ўезд у краіну, у якую вы накіроўваецеся. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы, альбо зрабіце ксеракопію.

Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і старонніх запісаў. Іх у пашпарце быць не павінна. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабой іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу асобу ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта, і 2-3 фатаграфіі, у тым ліку вашых дзяцей.

Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся за мяжу. Не забудзьце арыгіналы турыстычных ваўчэраў, афіцыйных запрашэнняў.

Уважліва падыдзіце да афармлення медыцынскай страхоўкі. Выбірайце правераныя агенцтвы, высветліўшы якія медпаслугі вам прапануюць у краіне знаходжання і як яны будуць аплачвацца.

Паведаміце сваякам, сябрам аб паездцы, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў. Майце пры сабе кантактныя дадзеныя Пасольства і Консульскай установы Беларусі ў краіне, у якую вы накіроўваецеся.

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі, звяртайцеся за дапамогай у Консульскую ўстанову Беларусі.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

У выпадку страты ці крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

Прымаць на разгляданне хадайніцтвы па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.
Выдаць вам нацыянальны пашпарт калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ў вызначаным парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.

У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні легалізаваць дакументы.

Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

Аплаціць выдаткі па знаходжанні, лячэння за мяжой і вяртанні ў Беларусь.

У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і расходы па рэпатрыяцыі цела або ўрны з прахам.

Аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, ўмешвацца у судовае разбіральніцтва. 

У непрадбачаных сітуацыях

У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі неадкладна паведаміце аб гэтым у Пасольства ці Консульскую ўстанову Беларусі.

Не падпісвайце пратаколы ці іншыя дакументы на замежнай мове калі іх змест вам не зразумелы.

Памятаеце аб неабходнасці запоўніць мытную дэкларацыю пры перасячэнні мяжы.

Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.

Ніколі не перашкодзіць ксеракопія ўсіх якія маюць дачыненне да паездкі дакументаў. Ксеракопіі спатрэбяцца ў выпадку страты пашпарта ці іншых сітуацыях у краіне знаходжання. Іх варта захоўваць асобна ад дакументаў.

Даведацца пра тое, у якіх краінах размешчаны дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна тут.

Дадатковую інфармацыю па бяспечным выездзе за мяжу можна атрымаць на сайце Міжнароднай праграмы "Ла Страда".

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці