:

Беларуска-грузінскія двухбаковыя адносіны

Дагавор аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй падпісаны і ўступіў у сілу 6 студзеня 1994 г.

22-24 красавіка 2015 г. адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Грузію, падчас якога падпісана 16 дагаворна-прававых дакументаў па асноўных пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і прынята рашэнне аб адкрыцці ў г.Тбілісі Пасольства Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2016 г. Рэспубліку Беларусь наведаў з візітам Прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Квірыкашвілі.

У снежні 2016 года, падчас афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. у Грузію, адбылася цырымонія адкрыцця Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Тбілісі (Пасол – Мятлікаў Міхаіл Міхайлавіч).

У 2017 годзе адбыліся афіцыйныя візіты ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнта Грузіі Гіоргія Маргвелашвілі (1-2 сакавіка), Віцэ-прэм'ер – міністра-Міністра замежных спраў Грузіі Міхеіла Джанелідзэ (4-5 верасня), Старшыні Парламента Грузіі Іраклія Кабахідзэ (20-22 лістапада).

22-23 сакавіка 2018 года адбыўся другі афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Грузію.

Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Русы М.І. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Першай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якія прайшлі ў г.Тбілісі 26 мая 2018 года.

Беларусь і Грузія падтрымліваюць інтэнсіўныя двухбаковыя адносіны на ўсіх узроўнях.

Ажыццяўляецца рэгулярнае палітычнае ўзаемадзеянне ў рамках штогадовых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Грузіі. Бакі канструктыўна супрацоўнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый.

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь падтрымлівае кантакты з грузінскімі заканадаўцамі. Беларускія і грузінскія парламентарыі ўдзельнічаюць у міжнародным назіранні за выбарамі рознага ўзроўню ў Грузіі і Рэспубліцы Беларусь адпаведна. У беларускім і грузінскім парламентах сфарміраваныя склады парламенцкай групы сяброўства.

Міжурадавая Беларуска-Грузінская камісія па эканамічным супрацоўніцтве функцыянуе з ліпеня 2010 г. 6-е пасяджэнне Камісіі адбылося ў г. Мінску 18 лютага 2020 г.

Для ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязяў створаны Міжведамасная рабочая група па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй, беларуска-грузінскі дзелавы савет.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва з Грузіяй складае больш за 60 дакументаў, у тым ліку 2 міждзяржаўных, 15 міжурадавых і 18 міжведамасных пагадненняў.

Сярод дзеючых міжнародных дакументаў – дагаворы аб устанаўленні дыпадносін, міжнародных аўтамабільных зносінаў, стварэнні двухбаковай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, абмене інфармацыяй па падатковых пытаннях, узаемнай абароне інвестыцый, сістэме садзейнічання ўзаемным гандлі, паветраных зносінах, супрацоўніцтве ў галіне культуры, спорту, аховы здароўя, адукацыі, навукі і тэхналогій, арганізацыі разлікаў паміж нацыянальнымі банкамі, узаемных паездках грамадзян, абмене і абароне сакрэтнай інфармацыі, партнёрстве ў галіне правапрымянення антыманапольнага заканадаўства, супрацоўніцтве паміж органамі ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, фінансавага маніторынгу і кантролю, знешнепалітычнымі ведамствамі, міністэрствамі юстыцыі, гандлёва-прамысловымі палатамі.

Міжрэгіянальныя і пабрацімскія сувязі падтрымліваюцца ў рамках пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Мінскай вобласцю і рэгіёнам Кахеція, Магілёўскай вобласцю і Аджарыяй, Гомельскай вобласцю і рэгіёнам Імерэція, гарадамі Мінскам і Тбілісі, Брэстам і Батумі, Магілёвам і Батумі, Полацкам і Цхалтуба, Гомелем і Кутаісі, Бабруйскам і Батумі, Бабруйскам і Кабулеці, Жодзіна і Руставі, Глыбоцкім раёнам і Тэлаўскім муніцыпалітэтам, Светлагорскім раёнам і Мцхецкім муніцыпалітэтам, Клецкім раёнам і Тэлаўскім муніцыпалітэтам, Расонскім раёнам і Ланчхуцкім муніцыпалітэтам, Партызанскім раёнам г. Мiнска i г.Поці.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці