:

Аб акцыі да Дня Перамогі

09.05.2026 г.

9 мая 2026 г. супрацоўнікамі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Грузіі была праведзена акцыя, прымеркаваная да Дня Вялікай Перамогі.

Дыпламаты, супрацоўнікі Пасольства і члены іх сем’яў, а таксама прадстаўнікі дыяспаральнага аб’яднання беларусаў Грузіі наведалі Кукійскія могілкі ў г. Тбілісі — месца асаблівай памяці і смутку, дзе пахаваны параненыя байцы Савецкай Арміі, якія праходзілі лячэнне ў тбіліскіх шпіталях у гады Вялікай Айчыннай вайны.

З асаблівым трапятаннем і глыбокай павагай вялася работа па пошуку мемарыяльных пліт з імёнамі суайчыннікаў, пахаваных на гэтай зямлі. Кожнае знойдзенае прозвішча — гэта не проста радок на камені, а чалавечы лёс, подзвіг, мужнасць і памяць, якую мы абавязаны захаваць для будучых пакаленняў.

Такія месцы нагадваюць нам пра высокую цану Перамогі, пра людзей, якія аддалі свае жыцці дзеля міру і свабоды. Схіляючы галовы перад памяццю загінулых герояў, мы выказваем шчырую ўдзячнасць пакаленню пераможцаў і пацвярджаем: іх подзвіг ніколі не будзе забыты.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці