:

З кастрычніка 2020 года насельніцтва г. Батумі будуць абслугоўваць электробусы вытворчасці беларускага холдынгу «Белкамунмаш»

19.10.2020 г.

З 20 кастрычніка 2020 года насельніцтва г. Батумі будуць абслугоўваць пяць новых сучасных электробусаў вытворчасці беларускага холдынгу «Белкамунмаш», а праз некалькі дзён дададуцца яшчэ тры аўтобусы.

У цэрымоніі адкрыцця новых маршрутаў электробусаў 19 кастрычніка 2020 г. прынялі ўдзел: кіраўнік урада Аджарскай аўтаноміі Т.Рыжвадзе, в.а. мэра г. Батумі А.Чыковані, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі М.Мятликаў.

Батумі — першы горад у Грузіі, дзе будуць курсіраваць муніцыпальныя электробусы. Новыя электробусы адаптаваныя для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, аснашчаны сучаснымі стандартнымі сістэмамі ацяплення і кандыцыянавання, гукавой сістэмай і відэакамерамі. Даўжыня электробуса складае 9,5 метраў на 24 пасадачных месцы. Усяго аўтобус разлічаны на 70 пасажыраў.

Кіраўнік урада Аджарскай аўтаноміі Т. Рыжвадзе адзначыў, што ўрад Аджарыі мае намер у далейшым развіваць кірунак экалагічнага транспарту. Па словах в.а. мэра Батумі А.Чыковані, у муніцыпальных аўтобусах уведзены максімальны кантроль на адпаведнасць усім патрабаванням, прадугледжаным рэкамендацыямі па бяспецы, у тым ліку эпідэміялагічнай.

Закупка электробусаў холдынгу «Белкамунмаш» для Батумі ажыццяўлялася праз міжнародны тэндэр у рамках ільготнага крэдыту Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» з'яўляецца вядучым вытворцам наземнага гарадскога электрычнага транспарту ў краінах СНД. У вытворчасці прадпрыемства выкарыстоўвае толькі перадавыя тэхналогіі ў галіне машынабудавання, камплектуючыя і вузлы вядучых сусветных вытворцаў. Менавіта таму тэхніка холдынгу «Белкамунмаш» адказвае ўсім асноўным патрабаванням, што прад'яўляюцца да сучаснага гарадскога электратранспарту: бяспека, экалагічнасць, эканамічнасць эксплуатацыі і высокі тэрмін службы. Пасажырская тэхніка прадпрыемства ўжо добра зарэкамендавала сябе на вуліцах гарадоў Беларусі, Украіны, Малдовы і іншых.

З кастрычніка 2020 года яна будзе радаваць жыхароў і гасцей г.Батуми !!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці