:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Грузіі ў пасяджэнне камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах

28.05.2026 г.

28 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мікалай Рагашчук прыняў удзел у пасяджэнні беларуска-грузінскай Змяшанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах.

У рамках мерапрыемства профільныя ведамствы абмяняліся актуальнымі дадзенымі аб стане рынку міжнародных аўтамабільных перавозак. Удзельнікі сустрэчы асабліва адзначылі ўстойлівую тэндэнцыю да павелічэння аб'ёмаў як грузавых, так і пасажырскіх перавозак у двухбаковых зносінах. Дадзеная станоўчая дынаміка, зафіксаваная ў 2025 годзе, паспяхова захоўваецца і ў бягучым перыядзе 2026 года, што сведчыць аб паглыбленні эканамічнага і лагістычнага партнёрства дзвюх краін.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці