Аб сустрэчы з губернатарам рэгіена Кахеці
25.03.2021 г.22 сакавіка 2021 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Грузіі адбылася рабочая сустрэча Пасла М. Мятлікава з Іракліем Шыашвілі, прызначаным на пасаду губернатара рэгіёну Кахэці 9 лютага 2021 г.
Супрацоўніцтва з рэгіёнам Кахеці з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў развіцця міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і ажыццяўляецца ў рамках 6-ці пагадненняў:
паміж Мінскай вобласцю і рэгіёнам Кахеці;
Глыбокскім раёнам і Телаўскім муніцыпалітэтам;
Клецкім раёнам і Телаўскім муніцыпалітэтам;
Крупскім раёнам Мінскай вобласці і Кварэльскім муніцыпалітэтам;
Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці і Дзедаплісцкаройскім муніцыпалітэтам;
Гарадоцкім раёнам і Гурджаанскім муніцыпалітэтам.
На сустрэчы былі абмеркаваны далейшыя перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і планы магчымага ўзаемадзеяння ў 2021 г.