II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года
04.05.2023 г.II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года па 20 відах спорту
Канцэпцыя Гульняў прадугледжвае правядзенне спартыўных мерапрыемстваў ва ўсіх абласцях краіны, што дазволіць паказаць удзельнікам і гасцям сучасную спартыўную інфраструктуру сталіцы і рэгіёнаў, а таксама прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Беларусі.
Cпартыўныя спаборніцтвы плануюцца да правядзення ў Мінску (лёгкая атлетыка, валейбол, мастацкая гімнастыка ў групавых і індывідуальных практыкаваннях, стральба кулявая, пляжны футбол, сучаснае пяцібор'е), Барысаве (міні-футбол), Салігорску (вольная, жаночая, грэка-рымская) Маладзечна (пляжны валейбол), Брэсце (гандбол), Оршы (бокс, тайландскі бокс), Жлобіне (дзюдо, самба), Гродна (баскетбол 3х3, цяжкая атлетыка), Магілёве (плаванне і стральба з лука).