:

Аб правядзенні Міжнароднай анлайн-выставы TeMEx

07.09.2020 г.

З 14 кастрычніка 2020 года да 14 студзеня 2021 года адбудзецца Міжнародная прамысловая ан-лайн выстава тэхналогій і абсталявання Technology and Machinery Expo “TeMEx”.

Выстава аб'яднае на адной пляцоўцы кампаніі з розных краін свету і навінкі шырокага тэматычнага спектру — ад буйнагабарытных машын і пастаўшчыкоў сыравіны для прамысловасці да навукова-тэхнічных распрацовак, IT-рашэнняў і аўтаматызацыі вытворчасці.

У рамках выставы ў ан-лайн фармаце будзе праведзены шэраг дзелавых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў з розных краін.

Удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, «Амкадор», БЕЛАЗ, Беларускі металургічны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі электратэхнічны завод ім. У.І. Казлова і «Магілёўліфтмаш».

Міжнародная прамысловая онлайн-выстава TeMEx пройдзе пад эгідай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галіновых ведамстваў і дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. Падтрымку выставе таксама аказваюць міністэрства прамысловасці, навуковыя арганізацыі, гандлёва-прамысловыя палаты і бізнес-саюзы шэрагу краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці