Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
У 2024 годзе тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Грузіяй павялічыўся ў 1,6 раза ў параўнанні з узроўнем 2023 года, беларускі экспарт павялічыўся ў 1,3 раза.
Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Грузію сталі нафтапрадукты, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, лесаматэрыялы падоўжна-распілаваныя, лекавыя сродкі, спірт этылавы. Імпартаваліся з Грузіі моцныя спіртныя напоі, віны вінаградныя, нафтапрадукты, воды, у тым ліку мінеральныя і газаваныя, з цукрам і без цукру.
На тэрыторыі Грузіі функцыянуе шоу-рум і сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі ААТ «МТЗ», ААТ «БЗТДіА» і ААТ «Гомсельмаш». У гарадах Тбілісі, Батумі, Зугзідзі, Поці і Кутаісі адкрыты 31 крама па рэалізацыі беларускай харчовай прадукцыі. У г.Тбілісі дзейнічаюць фірменныя магазіны ЗАТ «Пінскдрэў», «Марк Фармэль» і «Мілавіца». У г.Батумі адкрыта крама «Марк Фармэль».