Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Грузіі з генеральным дырэктарам Аб’яднання аэрапортаў Грузіі
18.11.2026 г.18 лістапада 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мікалай Рагашчук сустрэўся з генеральным дырэктарам Аб’яднання аэрапортаў Грузіі Леванам Масешвілі.
Бакі абмеркавалі магчымасці паставак беларускай тэхнікі для патрэб аэрапортаў Грузіі, а таксама перспектывы абмену вопытам паміж спецыялістамі дзвюх краін у галіне авіяцыі і абслугоўвання аэрапортаў.
У сустрэчы таксама прыняў удзел Аділь Пірыеў, генеральны дырэктар кампаніі «MAR-MOT» – дылера беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў у Грузіі.
