:

Аб наведванні Паслом Беларусі А.Лісам Тыянецкай Дзяржаўнай школы імя Мірзы Гелавані

10.11.2022 г.

9 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Анатоль Ліс наведаў Тыянецкую Дзяржаўную школу № 1 ім. Мірзы Гелавані.

У ходзе наведвання сустрэўся з дырэктарам школы Нацелай Качламазашвілі, павіншаваў вучаніцу школы Марыямі Годжыашвілі, якая заняла 1 месца ў намінацыі Жывапіс (12-13 гадоў) на VIII Адкрытым міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка «Дружаць дзеці на планеце». У прысутнасці настаўнікаў школы, вучняў і іх бацькоў уручыў Марыямі дыплом і памятныя падарункі.

Пасольствам былі прадстаўлены прэзентацыйныя матэрыялы аб Ржаўскай базавай школе Бешанковіцкага раёна, якой прысвоена імя Мірзы Гелавані, а таксама відэаролік аб культурных і гістарычных славутасцях Беларусі.

Вучнямі школы былі зачытаныя вершы паэта Мірзы Гелавані, а Марыямі азнаёміла Пасла з выставай сваіх работ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці