:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi М.Рагашчука ў Парламенце Грузіі

22.07.2026 г.

Пасол Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук правёў сустрэчу з Нікалазам Самхарадзэ, Старшынёй Камітэта Парламента Грузіі па міжнародных справах, Кіраўніком грузінскай парламенцкай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ і са Старшынёй Камітэта рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання Парламента Грузіі, кіраўніком Групы дружбы з Парламентам Рэспублікі Беларусь Іракліем Кадагішвілі.

Падчас сустрэчы адбыўся падрабязны абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях, якія тычацца двухбаковага парламенцкага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі сваю ўзаемную зацікаўленасць у пастаянным умацаванні міжпарламенцкіх сувязяў як важнага складніка беларуска-грузінскіх адносін, падкрэсліўшы важнасць рэгулярных кантактаў, абмену вопытам і супрацоўніцтва па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

Па выніках сустрэчы былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, а таксама дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі кантактаў на працоўным узроўні з мэтай далейшага развіцця канструктыўнага палітычнага дыялогу і ўмацавання двухбаковага партнёрства паміж Групамі дружбы Рэспублікі Беларусь і Грузіі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці