Аб удзеле Пасла Беларусі ў Грузіі ў секцыі «Беларусь-Грузія»
04.06.2026 г.4 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мікалай Рагашчук прыняў удзел у секцыі «Беларусь-Грузія» ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2026».

У мерапрыемстве прыняла ўдзел грузінская дэлегацыя, якая прадставіла беларускім дзелавым колам прэзентацыі харчовай галіны (вытворчасць віна, плодаагародніннай прадукцыі, арэхаў і сухафруктаў) Грузіі.
.jpg)
На секцыі адбыліся перамовы прадстаўнікоў беларускіх і грузінскіх дзелавых колаў па пытаннях узаемных паставак прадукцыі сельскагаспадарчай перапрацоўкі.